2.03.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Канцэрт рэлігійнай музыкі С.Манюшкі «ДА ЦЯБЕ, БОЖА»

Канцэрт рэлігійнай музыкі С.Манюшкі «ДА ЦЯБЕ, БОЖА»

2 сакавіка у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбыўся канцэрт рэлігійнай музыкі Станіслава МАНЮШКІ “ДА ЦЯБЕ, БОЖА”, з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.У канцэрце прагучалі арганныя і вакальныя творы Станіслава Манюшкі з “віленскага перыяду” ў творчасці кампазітара. Праграма прагучала ў выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных і нацыянальных конкурсаў Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы-беларусіста, арганісткі Святлены Немагай.
Вядучай канцэрта выступіла музыказнаўца Святлана Шэйпа.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў