Канцэрт рэлігійнай музыкі С.Манюшкі «ДА ЦЯБЕ, БОЖА»
2 сакавіка у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы адбыўся канцэрт рэлігійнай музыкі Станіслава МАНЮШКІ “ДА ЦЯБЕ, БОЖА”, з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.У канцэрце прагучалі арганныя і вакальныя творы Станіслава Манюшкі з “віленскага перыяду” ў творчасці кампазітара. Праграма прагучала ў выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных і нацыянальных конкурсаў Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы-беларусіста, арганісткі Святлены Немагай.
Вядучай канцэрта выступіла музыказнаўца Святлана Шэйпа.
![](https://instpol.by/i/photo/small_img_4721.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/small_img_4727.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/small_img_4746-1.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/small_img_4736-dyrektor.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/small_img_4739.jpg)