15.03.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Выстава Анны Макаць «Biblia Pauperum» у Мінску

15 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы польскай мастачкі Анны Макаць “Biblia Pauperum”.
У вернісажы прынялі ўдзел: аўтарка выставы Анна Макаць, мастак-іканапісец Віктар Доўнар, Старшыня таварыства “Беларусь – Польшча” Анатоль Бутэвіч і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька

Мастак-іканапісец Віктар Доўнар

Мастачка Анна Макаць

Старшыня таварыства “Беларусь – Польшча” Анатоль Бутэвіч

Выстава складаецца з 35 жывапісных твораў-ікон. З аднаго боку аўтарка піша іконы ў адпаведнасці з канонам, які, нягледзячы на вызначэнне пэўных рамак, дазваляе захаваць свой уласны стыль. З іншага боку, у Анны Макаць ёсць работы, проста натхнёныя іконамі і падобныя да іх з тэхнічнага гледзішча. Гэта аўтарскія інтэрпрэтацыі рэлігійных тэм, такіх як святыя, Маці Божая, анёлы. Мастачка выкарыстоўвае ў сваёй творчасці матывы народнага мастацтва,а таксама візантыйскай і мексіканскай культуры.

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў