13.04.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Адбыліся майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы

13 красавіка ў Мінску адбыліся бясплатныя метадычныя майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, арганізаваныя Школай замежных моў GLOSSA (Кракаў) і Польскім Інстытутам у Мінску ў партнёрстве з БІП-Інстытутам правазнаўства.

Інтэнсіў праводзіла Паўліна Куц – адна з аўтарак серыі падручнікаў “POLSKI krok po kroku – junior”, дасведчаны метадыст.

Ірына Клачэнка, спецыялістка па працы з платформай http://www.e-polish.eu/, праводзіла індывідуальныя кансультацыі па пытаннях выкарыстання платформы ў працэсе навучання.

Удзельнікі атрымалі неабходныя дыдактычныя матэрыялы, сертыфікат удзельніка і доступ да платформы http://www.e-polish.eu/. Таксама кожны настаўнік атрымаў 4 адукацыйныя плакаты для выкарыстання на ўроках польскай мовы.

Такога кшталту майстар-класы скіраваны на абмен досведам і практычнымі парадамі, як вырашаць тыповыя праблемы ў навучанні польскай мовы.У майстар-класах удзельнічала каля 70 настаўнікаў з розных гарадоў і адукацыйных асяродкаў. 

Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў