13 красавіка ў Мінску адбыліся бясплатныя метадычныя майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, арганізаваныя Школай замежных моў GLOSSA (Кракаў) і Польскім Інстытутам у Мінску ў партнёрстве з БІП-Інстытутам правазнаўства.
Інтэнсіў праводзіла Паўліна Куц – адна з аўтарак серыі падручнікаў “POLSKI krok po kroku – junior”, дасведчаны метадыст.
Ірына Клачэнка, спецыялістка па працы з платформай http://www.e-polish.eu/, праводзіла індывідуальныя кансультацыі па пытаннях выкарыстання платформы ў працэсе навучання.
Удзельнікі атрымалі неабходныя дыдактычныя матэрыялы, сертыфікат удзельніка і доступ да платформы http://www.e-polish.eu/. Таксама кожны настаўнік атрымаў 4 адукацыйныя плакаты для выкарыстання на ўроках польскай мовы.
Такога кшталту майстар-класы скіраваны на абмен досведам і практычнымі парадамі, як вырашаць тыповыя праблемы ў навучанні польскай мовы.У майстар-класах удзельнічала каля 70 настаўнікаў з розных гарадоў і адукацыйных асяродкаў.