2.05.2019 Навіны

228. гадавіна прыняцця Канстытуцыі 3 мая

Аўтарамі Канстытуцыі 3 мая лічацца кароль Станіслаў ІІ Аўгуст, вялікі маршалак літоўскі Ігнацы Патоцкі і ксёндз Гуга Каландай, духоўнік і філосаф.
 

Прынятая канстытуцыя натхнялася палітычнай і грамадскай думкай еўрапейскага асветніцтва і амерыканскай канстытуцыяй 1787 года. Стваральнікі асноўнага польскага закона прызнавалі, што ўрад павінен служыць дабру цэлага народа, а не інтарэсам нямногіх. Дакумент складаўся з 11 артыкулаў. Першы з іх вызначаў рымска-каталіцкае веравызнанне як дамінуючае, адначасова забяспечваючы свабоду веравызнання і практык вызнаўцам іншых рэлігій. V артыкул Канстытуцыі дзяліў уладу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Двухпалатны Сейм прымаў законы, выканаўчая ўлада знаходзілася ў руках караля і Стражы правоў, судовая ўлада належала незалежным судам.

Дзень Канстытуцыі быў абвешчаны ў 1919 годзе і з’яўляўся дзяржаўным святам да 1940 года. Падчас Другой сусветнай вайны і ў часы Польскай Народнай Рэспублікі святкаванне 3 мая было забаронена. Толькі згодна з распараджэннем ад 6 красавіка 1990 года дзяржаўнае свята вярнулася ў каляндар.

Прэс-служба МЗС

Scheduled Навіны