25.05.2019 Аб`явы Iнстытута

Прэмія Гедройца распачынае новы сезон

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць восьмы сезон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца.
Падрабязная інфармацыя пра ўмовы падачы заяў на сайце  Беларускага ПЭН-цэнтра
 
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі Гедройца адбудзецца 25 верасня 2019 года ў арт-прасторы ZALA #2 ў Палацы мастацтва (Мінск, вул. Казлова, 3).

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Папярэднія пераможцы Прэміі: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, “Завяршыць гештальт” (2016), Зміцер Бартосік, “Быў у пана верабейка гаварушчы” (2017), Уладзімір Арлоў, “Танцы над горадам” (2018).

Scheduled Аб`явы Iнстытута