14.06.2019 - 15.06.2019 Лiтаратура

Януш Леон Вішнеўскі – творчая сустрэча

15 чэрвеня ў межах фестывалю “Дзень Польшчы” ў Мінску ў Карэтным дворыку ля Археалагічнага музея ў 16:30 пачнецца творчая сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам і навукоўцам Янушам Леонам Вішнеўскім. Яго дэбютны раман “Адзінота ў сеціве” тры гады не знікаў са спісаў бестселераў, быў перакладзены амаль на ўсе асноўныя мовы свету і прынёс аўтару шырокую вядомасць.
 

Януш Вішнеўскі піша, сярод іншага, пра каханне, здраду, вернасць, адзіноту, смерць, амбіцыі і незлічоную колькасць іншых эмоцый, якія суправаджаюць кожнага з нас у штодзённым жыцці. Ён стварае партрэты людзей, якіх мы сустракаем на вуліцы, на працы, людзей, з якімі мы ніколі не сустрэнемся, адлюстраванні нас саміх.

Падчас сустрэчы будзе ісці размова пра творчасць, найноўшыя творы аўтара і пісьменніцкія планы.

Удзельнікі сустрэчы будуць мець магчымасць задаць пытанні пісьменніку і атрымаць аўтограф.

Сустрэчу правядзе паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава.

Уваход вольны

from to
Scheduled Лiтаратура