20 чэрвеня а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусфільм” адбудзецца аткрытая лекцыя “Кракаў-2019: Фільмы, тэндэнцыі, людзі”, прысвечаная 59-аму Міжнароднаму кракаўскаму фестывалю дакументальных фільмаў з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі.
У межах лекцыі пройдзе таксама сустрэча з рэжысёрам Андрэем Куцілам і аўтарскай групай польска-беларускага фільма “Summa”, які атрымаў ўзнагароду «Срэбны Лайконік» для рэжысёра найлепшага дакуентальнага фільма “За каштоўнае гуманістычнае пасланне, якое выяўляецца ў сталай, гарманічнай форме”.
Уваход па папярэднім запісе
Фільм “Summa” беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы, які быў прызнаны найлепшай сярэднемэтражнай дакументальнай стужкай на самымбуйным і прэстыжным фестывалі дакументальнага кіно ў свеце — IDFA ў Амстэрдаме. Медыі гэты фестываль называюць Канамі дакумэнтальнага кіно. Фільм быў створаны пры падтрымцы Польскага Інстытута Кінамастацтва на кінастудыі “Everest” пры супрацоўніцтве з Польскім тэлебачаннем. Аўтары сцэнарыя — мастацтвазнаўца Таццяна Бембель і сам рэжысёр Андрэй Куціла. Для польскай кінематаграфіі ўзнагарода для „Summy” з’яўляецца найбольшым дасягненнем на амстэрдамскім кінафестывалі пасля 1998 года, калі галоўную ўзнагароду за поўнаметражны дакументальны фільм здабыў фільм „Fotoamator” Дарыюша Яблоньскага.
Фільм “Summa” — гэта гісторыя сяброўства паміж польскім мастаком Анджэем Струмілам і беларускай мастачкай Марыяй. Іх сустрэча «ў канцыжыцця» — гэта магчымасць падвесці вынікі, задумацца пра тое, што сапраўдыважна, пра тое, як падрыхтавацца да непазбежнага. Як пішуць арганізатары IDFA: «Гэта глыбокі, павольны фільм з гарманічнай драматургіяй, які распавядае абпрыняцці жыцця і смерці і змушае да роздуму на тэму існавання, мінання,сяброўства, перадачы вартасцей мастацтва і вартасцей жыцця”.
Прафесар Анджэй Струміла — вядомы ў Польшчы і за яе межамі мастак,скульптар, пісьменнік, уладальнік залатога медаля “За заслугі перад польскайкультурай” і што цікава — вучань Уладзіслва Стшэміньскага, польскага мастака, авангардыста і тэарэтыка мастацтва, якінарадзіўся ў Мінску.
Андрэй Куціла — беларускі рэжысэр дакумэнтальнага кіно,сцэнарыст, аўтар больш чым 10 дакументальных стужак, якія мелі прэм’еры напрэстыжных кінафестывалях такіх як International Documentary Film Festival Amsterdam – IDFA (Netherlands, Amsterdam), International Leipzig Festival for Documentary and Animated Film – DOK Leipzig (Germany, Leipzig), Krakow Film Festival (Poland, Krakow), International Documentary Film Festival – Document (United Kingdom, Glasgow), European Film Festival for Documentaries – dokumentART (Germany, Neubrandenburg) ды іншых. З’яўляецца выпускніком стыпендыяльнай праграмыМіністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”.