18.08.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Канцэрт «Да Цябе, Божа» да 200-годдзя Ст. Манюшкі

18 жніўня у Кафедральным касцёле Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве адбыўся канцэрт вакальнай і арганнай музыкі “Да Цябе, Божа” у межах цыклу мерапрыемстваў да сёлетняга 200-гадовага юбілею кампазітара Станіслава Манюшкі. Слухачы мелі магчымасць пазнаёмяцца з малавядомай іпастассю кампазітара: як літургічнага арганіста і аўтара духоўных твораў. Праграма прагучала ў выкананні саліста Вялікага Тэатра оперы і балета Беларусі, пераможцы VII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі (Варшава, Польшча) у 2010 г. Юрыя Гарадзецкага (тэнар) і музыказнаўцы-беларусіста, арганісткі Святлены Немагай. Канцэрт будзе суправаджаўся чытаннем успамінаў родных і сучаснікаў Манюшкі, а таксама выказваннямі самога кампазітара аб рэлігійнай музыцы.










Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў