15.10.2019 Аб`явы Iнстытута

«Gaude Polonia» – прыём заяў на 2020 год

Cтыпендыяльная праграма Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча „Gaude Polonia

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XIX конкурс (на 2020 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia. Праграма “Gaude Polonia” прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны.

Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2020 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2019 года.

Неабходныя дакументы:

— заяўка на атрыманне стыпендыі;

— мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;

— партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе на CD/DVD.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет на старонцы: https://www.nck.pl/dotacje-i-stypendia/stypendia/programy/gaude-polonia/dokumenty.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: bberdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2006378, 2009581).

Сферы дзейнасці кандыдатаў:

— кіно,

— фатаграфія,

— захаванне твораў мастацтва,

— літаратура / пераклад,

— музейная справа,

— музыка,

— выяўленчае мастацтва,

— тэатр,

— мастацтвазнаўства (мастацтва, музыка, кіно, тэатр).

Перавагі:

— узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45 гадоў),

— значныя дасягненні ў абранай галіне

Фармальныя крытэрыі:

– грамадзянства і месца сталага жыхарства ў Беларусі, Украіне ці іншай краіне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,

— скончаная вышэйшая адукацыя,

— валоданне польскай мовай на дастатковым для камунікацыі ўзроўні.

Абавязковыя дакументы:


• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўніком;

• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове або з перакладам на польскую;

• натарыяльна завераны пераклад на польскую мову дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі.
 
 
Scheduled Аб`явы Iнстытута