1.09.2019 - 30.09.2019 Гісторыя

Выстава «Барацьба і Пакуты. Польскія грамадзяне падчас Другой сусветнай вайны»

На досвітку 1 верасня 1939 года напад Трэцяга Рэйха на Польшчу пачынае Другую сусветную вайну. Спачатку яна ахопіць Еўропу, а пазней разрасцецца на ўвесь свет і стане найбуйнейшай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

Памяць пра трагедыю аб’ядноўвае пакаленні і з’яўляецца выразам павагі да ахвяры нашых продкаў. Польшча — гэта тут пачалася гэтая гісторыя.

Запрашаем да знаёмства з выставай “Барацьба і Пакуты. Польскія грамадзяне падчас Другой сусветнай вайны”, падрыхтаванай адмыслова да 80-й гадавіны яе пачатку.  Гэтая выстава расказвае пра польскую барацьбу з таталітарызмамі, любоў да свабоды, подзвігі дзеля выратавання іншых, гераізм салдат і грамадзянскага насельніцтва, братэрства зброі і барацьбу за свабоду іншых краін — усё гэта вартае нашай памяці.

from to
Scheduled Гісторыя