8 лістапада ў рамках Litvak Klezmer Fest у Мінску выступіў знакаміты польскі гурт “Kapela Brodow” — збіральнікі фальклору і выканаўцы традыцыйнай польскай музыкі. Падчас канцэрту гучалі кампазіцыі з апошняга альбома калектыва «Muzikaim», які паўстаў, дзякуючы пошукам і дзейнасці кіраўніка гурта скрыпача і этнамузыколага Вітэка Броды. За 25 год экспедыцый па Польшчы ён сабраў вялікую колькасць габрэйскіх мелодый, што захаваліся ў памяці польскіх музыкаў, якія гралі на вяселлях і патанцоўках.
Канцэрт быў вельмі цёпла ўспрыняты беларускай публікай, якая актыўна весялілася і танчыла пад эмацыйную і энергічную музыку калектыва.