8.11.2019 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Гурт «Kapela Brodow» у рамках «Litvak Klezmer Fest» у Мінску

8 лістапада ў рамках Litvak Klezmer Fest у Мінску выступіў знакаміты польскі гурт Kapela Brodow” — збіральнікі фальклору і выканаўцы традыцыйнай польскай музыкі.  Падчас канцэрту гучалі кампазіцыі з  апошняга альбома калектыва «Muzikaim», які паўстаў, дзякуючы пошукам і дзейнасці кіраўніка гурта скрыпача і этнамузыколага Вітэка Броды.  За 25 год экспедыцый па Польшчы  ён сабраў вялікую колькасць габрэйскіх мелодый, што захаваліся ў памяці польскіх музыкаў, якія гралі на вяселлях і патанцоўках. 
Канцэрт быў вельмі цёпла ўспрыняты беларускай публікай, якая актыўна весялілася і танчыла пад эмацыйную і энергічную музыку калектыва.





 


Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў