10.12.2019 Культурныя падзеі ў Польшчы

Уручэнне Нобелеўскіх узнагарод

10 снежня, 18:30

У сваёй Нобелеўскай лекцыі Вольга Такарчук сказала: “Літаратура, акурат, пабудаваная на чуласці да кожнай адрознай ад нас істоты. Гэта асноўны псіхалагічны механізм рамана. Дзякуючы гэтаму дзівоснаму інструменту, найбольш вытанчанаму спосабу чалавечай камунікацыі, наш досвед падарожнічае праз час і трапляе да тых, хто яшчэ не нарадзіўся і хто аднойчы звернецца да таго, што мы напісалі, што распавялі пра нас саміх і пра наш свет”.

Сёння а 18: 30 па беларускім часе адбудзецца цырымонія ўручэння Нобелеўскіх узнагарод. Шчыра запрашаем вас далучыцца да онлайн-трансляцыі!
Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы