ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
5 ЛЮТАГА, СЕРАДА
16:00-17:00, Польскі стэнд
Паланістка, выкладчыца польскай мовы Інэса Кур’ян прэзентуе свой падручнік “Польская мова. Графіка. Арфаграфія. Вымаўленне. Фанетыка (тэарэтычна-практычны курс)”, які выйшаў у 2019 годзе ў Цэнтры “Студыя-Мовія”.
17:30-18:30, Польскі стэнд
“Жылі мы як каралі. Гарэлку пілі шклянкамі. Кахалі нас прыгожыя дзяўчаты. А мы купаліся ў золаце. Плацілі золатам, срэбрам і далярамі. Плацілі за ўсё: і за гарэлку, і за музыку. За каханне плацілі каханнем, за нянавісць – нянавісцю.”
Прэзентацыя рамана Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” (Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy).
7 ЛЮТАГА, ПЯТНІЦА
14:00-15:00, Польскі стэнд
Новы раман Януша Леона Вішнеўскага “Канец адзіноты” — гэта пачуццёвы працяг легендарнага рамана “Адзінота ў сеціве” (S@motność w sieci).
17:30-18:30, Польскі стэнд
8 ЛЮТАГА, СУБОТА
14:00-14:30, Цэнтральная пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі
Сустрэча з пісьменніцай Катажынай Рырых-Карчыньскай і прэзентацыя кнігі “Лапуховае поле”.
14:30-15:30, Польскі стэнд
Сустрэча з пісьменніцай Катажынай Рырых-Карчыньскай. Аўтограф-сесія пісьменніцы Катажыны Рырых-Карчыньскай і ілюстратаркі кнігі Гражыны Рыгаль.
16:30-17:30, Польскі стэнд
Сустрэча з мастачкай, ілюстратаркай кніг Гражынай Рыгаль. Мастачка распавядзе пра сваю дзейнасць на прыкладзе кніг для дзяцей і падлеткаў “Лапуховае поле” Катажыны Рырых-Карчыньскай і “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга” Раксаны Енджэўскай-Врубель.