4 лютага ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна адбылося адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”.
Гэта ўжо не першая прэзентацыя кракаўскай калекцыі ў Беларусі. У мінулыя гады з выставай батлеек мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары Мінска, Брэста, Гродна, Пінска.
Арганізатары выставы: Музей Кракава, Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшчаў Гродне.
Традыцыя стварэння батлеек сфарміравалася ў XIX стагоддзі, распаўсюдзілася ў ХХ стагоддзі, а зараз з’яўляецца важным элементам сучасных калядных традыцый.
![](https://instpol.by/i/photo/8d13dabc-9d06-4938-b70c-6f32e14810ee.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/698ca10a-0f4c-4cd5-a4a2-d2077a47c4e9.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/37a58f49-0fd6-4769-88a8-b7a7ae61945a.jpg)
![](https://instpol.by/i/photo/89fd9279-23cf-4f8f-acae-ed8242b1ed0a.jpg)