4.03.2020 Рэпартажы з мерапрыемстваў

Выстава «Кракаўскія калядныя батлейкі» ў Ваўкавыску

4 лютага ў Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеі імя П. І. Баграціёна адбылося адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”. 
Гэта ўжо не першая прэзентацыя кракаўскай калекцыі ў Беларусі. У мінулыя гады з выставай батлеек мелі магчымасць пазнаёміцца жыхары Мінска, Брэста, Гродна, Пінска.
Арганізатары выставы: Музей Кракава, Польскі Інстытут у Мінску, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшчаў Гродне.

Традыцыя стварэння батлеек сфарміравалася ў XIX стагоддзі, распаўсюдзілася ў ХХ стагоддзі, а зараз з’яўляецца важным элементам сучасных калядных традыцый.

 
 
 
Scheduled Рэпартажы з мерапрыемстваў