24 сакавіка адзначаецца Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў падчас нямецкай акупацыі, устаноўлены па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Польшча ў 2018 годзе. Штогод у гэты дзень адбываецца шэраг мерапрыемтваў па ўшанаванні памяці тых, хто рызыкуючы жыццём дапамагаў габрэям, прысуджаным нямецкімі акупантамі да гібелі. Для Музея палякаў, якія ратавалі габрэяў, гэта асаблівы дзень, бо ён выпадае на гадавіну трагічнай смерці патронаў Музея – сям’і Ульмаў з вёскі Маркова.
У сітуацыі эпідэміялагічнай небяспекі давялося адмяніць у гэтым годзе ўрачыстыя імпрэзы, арганізаваныя музеем у Марковай. Аднак, усведамляючы важнасць гэтага свята, не адмовіліся цалкам ад ушанавання памяці герояў, а змянілі фармат.
24 сакавіка ў віртуальнай прасторы адбудзецца прэм’ера новай выставы “Ці можна было ім дапамагчы ў гэтай адзіноце?”, прысвечанай дапамозе габрэям ў акупіраванай Польшчы.
Але ўжо зараз у сацыяльных сетках Музея ідзе адукацыйна-папулярызацыйная кампанія, якая ўзгадвае лёс палякаў, што дапамагалі габрэям у часы Халакосту, у тым ліку трагічную гісторыю сям’і Ульмаў з вёскі Маркова і хаваных імі габрэяў з сям’і Гольдманаў, якіх забілі нямецкія жандары 24 сакавіка 1944 года.
У межах кампаніі будуць прадстаўлены біяграфіі падкарпацкіх Праведнікаў свету, якія Музей адкрыў у сваіх даследаваннях, і прозвішчы якіх павінны былі быць урачыста адкрытыя на музейнай Сцяне памяці падчас урачыстасцяў 24 сакавіка бягучага года.
Давайце памятаць разам!