8.04.2020 Навіны

Віртуальная пісанка ад Польскіх Інстытутаў

Польскія Інстытуты – гэта адна сям’я, якая займаецца папулярызацыяй польскай культуры, мастацтва і традыцый. Адной з традыцый надыходзячых Велікодных свят з’яўляецца фарбаванне і аздабленне яек, якія ў залежнасці ад выкарыстаных тэхнік і рэгіёну Польшчы маюць сваю назву: “пісанкі”, “акляянкі”, “наляпянкі” і “ажуркі”. У гэты асаблівы для ўсіх нас час, змагаючыся з сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з пандэміяй каранавіруса, мы жадаем вам здаровых, спакойных Велікодных свят, напоўненых верай, надзеяй і любоўю, а таксама цярплівасці ў цяжкасцях штодзённасці.

Гэтая пісанка была зроблена Польскім Інстытутам у Будапешце.

Scheduled Навіны