10.04.2020 Навіны

Дзясятая гадавіна Смаленскай катастрофы

 

10 красавіка 2010 года спецыяльны самалёт ТУ-154М з Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча Лехам Качыньскім і першай лэдзі Марыяй Качыньскай вылецеў з Варшавы ў Смаленск. У гэты дзень на польскіх вайсковых могілках у Катыні дзяржаўная дэлегацыя павінна была ўдзельнічаць у жалобных мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне здзейсненага там злачынства. На борце было 96 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі вышэйшых органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацый і духавенства, вайсковае кіраўніцтва і экіпаж самалёта. Усе яны загінулі ў авіякатастрофе, якая адбылася пры пасадцы на аэрадроме пад Смаленскам.
 

Дэлегацыя, якія накіроўвалася 10 красавіка 2010 года на катынскія ўрачыстасці, прадстаўляла польскую эліту, яе разнастайныя палітычныя, сацыяльныя і духоўныя адценні. У склад дэлегацыі ўваходзілі намеснікі старшынь Сейма і Сената, група парламентарыяў, камандуючыя ўсіх відаў Узброеных Сіл Рэспублікі Польшча, супрацоўнікі Канцылярыі Прэзідэнта, кіраўнікі дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі духавенства, міністэрстваў, ветэранскіх і грамадскіх арганізацый, суправаджаючыя асобы. Чалавекам, які звязваў сучасную Польшчу з элітай і традыцыяй ІІ Рэчы Паспалітай, быў прысутны на борце апошні прэзідэнт Польскай Рэспублікі ў выгнанні Рышард Качароўскі.

Удзельнікі рэйса ў Смаленск накіроўваліся на ўрачыстыя мерапрыествы ў Катыні, каб ушанаваць памяць ахвяр масавых забойстваў у Катынскім лесе, Медным, Харкаве, Быкаўні і Курапатах, здзейсненых НКУС вясной 1940 года па загадзе вышэйшай улады Савецкага Саюза. У катынскім расстрэле страцілі жыццё польскія ваеннапалонныя: афіцэры, вучоныя, духавенства, чыноўнікі і прадпрымальнікі – тагачасная эліта ІІ Рэчы Паспалітай.

Катынскі расстрэл і Смаленская трагедыя – гэта дзве падзеі, якія з’яўляюцца сімвалам трагічных старонак польскай гісторыі.

Катастрофа самалёта ТУ-154М не дазволіла прэзідэнту Леху Качыньскаму выступіць з прамовай, падрыхтаванай да 70-годдзя катынскага расстрэлу.

“Давайце зробім так, – пісаў тады прэзідэнт, – каб катынская рана магла нарэшце загаіцца”.

Пасланне, якое не было агучана 10 красавіка 2010 года, гучыць сёння, праз дзесяць гадоў, гэтак жа моцна.

Гэтыя падзеі ўсхвалявалі мільёны палякаў і міжнародную супольнасць. Удзельнікі таго рэйса заўсёды будуць жыць у нашай памяці.

Ніжэй размешчана неагучаная ў Катыні прамова прэзідэнта Леха Качыньскага. Прамова паходзіць з выдання Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча “Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Лех Качыньскі 2009-2010. Выступленні. Лісты. Інтэрв’ю. Выбранае”.
 

Прэс-служба

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча

Scheduled Навіны