Дарагія сябры, Вялікдзень ужо зусім блізка! А мы аб’яўляем конкурс выпечкі!
Конкурсная задача вельмі простая: пахваліцца тым, што выпякаеце ў гэтым годзе на Вялікдзень! Пасха, мазуркі або кулічы? Зрабіце здымак і пакіньце яго ў каментары пад гэтым паведамленнем на нашай старонцы ў FB ці VK або ў сваім профілі з абавязковай пазнакай #IPwielkanocBY.
Галоўны крытэрый ацэнкі – эстэтычны выгляд. Аўтараў самых прыгожых фотаздымкаў чакаюць прызы, а ўсіх удзельнікаў – добры настрой! Вашы фотаздымкі мы чакаем да 20 красавіка, а вынікі аб’явім 22 красавіка.
Калі вам трэба натхненне, далучаем фатаграфіі нашай велікоднай выпечкі)
Давайце падзелімся не толькі сваімі кулінарнымі здольнасцямі, але і цеплынёй, радасцю і аптымізмам – здымкі можаце суправаджаць святочнымі віншаваннямі.