23.04.2020 Навіны

Еўропа новай раўнавагі

Артыкул прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага ў “Frankfurter Allgemeine Zeitung” на тэму эканамічнага супрацоўніцтва ў барацьбе з крызісам.

Вытрымкі з артыкула:

Сёння нам больш, чым калі-небудзь, патрэбна Еўропа Салідарнасці – з амбіцыйным бюджэтам і новай, адноўленай раўнавагай. Функцыянаванне ЕС павінны падсілкоўваць амбіцыі салідарнага эканамічнага супрацоўніцтва, прадпрынятага для абароны інтэграванага еўрапейскага рынку.

Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб выратаваць еўрапейскія мары, планы і амбіцыі. Гэта неверагодна складаная задача, таму што яна патрабуе адначасовага дзеяння ў некалькіх плоскасцях. Эканоміка і здароўе ў цяперашні час маюць патрэбу ў тэрміновым плане выратавання. Ужо сёння мы павінны акрэсліць найважнейшыя прынцыпы новай еўрапейскай раўнавагі.

Еўропе патрэбен комплексны пакет аднаўлення эканомікі, стымулюючы еўрапейскую эканоміку. Неабходна наша агульная згода ў пытанні амбіцыйнай формы шматгадовых фінансавых рамак і павелічэння ўласных сродкаў, даходаў ЕС.

Саюз павінен вылучыць абсалютна новыя фінансавыя рэсурсы для процідзеяння эканамічным наступствам пандэміі. Мы ведаем з мінулага, што стратэгія austerity – зацягванне пояса ў эпоху крызісаў 2007-2013 гадоў – не спрацавала.

Мы цэнім, што Саюз палегчыў сваім членам ўмовы процідзеяння крызісу – стварыў інструменты, якія забяспечваюць гарантыі па крэдытах і больш гнуткія правілы карыстання еўрапейскімі фондамі (.) Аднак для таго, каб Еўропа аднавіла рост і бляск, мы павінны разам зрабіць больш.

Тое, як мы справімся з наступствамі пандэміі, перавызначыць Еўрапейскі Саюз. “Будучыня пачынаецца сёння, а не заўтра” – казаў святы Ян Павел ІІ. Мы мусім дзейнічаць цяпер.

Чытаць цалкам на польскай мове

#EUsolidarity #solidarity🇵🇱

Scheduled Навіны