22.04.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы

Наведайце Вроцлаў з намі

Віртуальныя прагулкі з гідам па самых цікавых месцах сталіцы Ніжняй Сілезіі.

Калі Вам падабаюцца падарожжы і ёсць вольны час, то мы запрашаем Вас сёння (22.04.2020 г.) а 18:00BY на віртуальную экскурсію па Японскім садзе ў Вроцлаве з гідам Рафалам Вадзіньскім.

Калі гэтая прагулка Вам спадабаецца, Вы можаце наведаць і іншыя куткі Вроцлава – праз старонку VisitWroclaw (ёсць экскурсіі на англійскай мове).

На экскурсіі па Вроцлаве запрашаюць гарадскія гіды – выдатныя спецыялісты ў сваёй справе, узброеныя велізарнымі ведамі пра багатую гісторыю горада.

Віртуальныя прагулкі з гідамі былі створаны па ініцыятыве гарадскога Бюро па прасоўванні і турызме.

Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы