22.04.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы, Навіны

Праект “Вікторыя 1920”

Шаноўнае спадарства,

запрашаем да знаёмства з праектам Вікторыя 1920″, падрыхтаваным бюро праграмы Незалежная/”Niepodległa”, у супрацоўніцтве з Фондам “Цэнтра Карта”. Мэта праекта – наблізіць тэму сотай гадавіны перамогі ў Варшаўскай бітве. У рамках праекта была праведзена маштабная архіўная праца (тэкставая і іканаграфічная). Сабраныя ў архівах у Польшчы і за мяжой матэрыялы былі адабраныя, класіфікаваныя і распрацаваныя.

Кожную пятніцу на працягу наступных 31 тыдняў на сайце www.niepodlegla.gov.pl , а таксама www.dzieje.pl , www.histmag.org  і www.polityka.pl будуць публікавацца ўспаміны палякаў 100-гадовай даўніны, якія складаюцца з лістоў, афіцыйных нот, адозваў і выразкі з газет, а таксама нататкі, запісаныя ў ніколі раней не апублікаваных успамінах. Дадаткам да запісаў з’яўляюцца архіўныя фатаграфіі, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню.

Запрашаем у бліжэйшую пятніцу да знаёмства з чарговым выпускам праекта.

1 выпуск

Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы Навіны