25 красавіка 2020 г. у межах дапамогі ў барацьбе з каранавірусам з Польшчы у Беларусь дастаўлена каля 50 000 літраў сродкаў да дэзынфекцыі, каля 30 000 літраў антысептыкаў, 100 000 хірургічных масак і 1000 упаковак леку Arechin.
У афіцыйнай перадачы дару прынялі ўдзел кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, дзяржсакратар Міністэрства дзяржаўных актываў Мацей Малецкі, намеснік дзяржсакратара ў Міністэрстве замежных спраў Марцін Пшыдач, Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Уладзімір Чушэў і галоўны камендант Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Анджэй Бартковяк.
Перадача дапамогі ажыццяўлялася праз Фонд міжнароднай салідарнасці. Перавоз дапамогі забяспечыла Дзяржаўная пажарная служба. Атрымальнікам дапамогі з’яўляецца Рэспубліканскі цэнтр экстранай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.