2.05.2020 - 3.05.2020 Культурныя падзеі ў Польшчы

#MOJAFLAGA – вывесіце сцяг!

Офіс праграмы “Незалежная” (Niepodległa) запрашае да ўдзелу ў традыцыйнай акцыі # mojaflaga, арганізаванай з нагоды Дня сцяга Рэспублікі Польшча, які адзначаецца 2 траўня. Амбасадарамі акцыі з’яўляюцца ўсе, хто вывешвае бела-чырвоны падчас дзяржаўных свят і ў важныя моманты жыцця.

Для ўдзелу ў акцыі дастаткова вывесіць бела-чырвоны сцяг перад домам, на балконе або на працоўным месцы. Як кажа Ян Кавальскі, дырэктар офіса праграмы „Незалежная”: Гэта не павінен быць вялікі сцяг, мы можам пашыць яго самі або зрабіць з паперы. Важна, каб мы паказалі ў гэтыя цяжкія часы, што мы можам аб’яднацца і салідарна праявіць наш патрыятызм і трошкі аптымізму згодна з дэвізам Усё будзе добра”.

Застаючыся дома, можна актыўна ўключыцца ў святкаванне. Проста зрабіце здымак вывешанага сцяга і падзяліцеся ім у сацыяльных сетках з хэштэгам #mojaflaga.

Давайце святкаваць разам!

from to
Scheduled Культурныя падзеі ў Польшчы