5.05.2020 Навіны

201-я гадавіна з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

5 мая - дзень нараджэння Станіслава Манюшкі -- польскага кампазітара, дырыжора, педагога, арганіста.

Станіслаў Манюшка – аўтар больш за 268 песень, шматлікіх опер (найбольш вядомыя – Галька, Страшны Двор і Парыя), аперэт, балетаў і духоўнай музыкі. Ён нарадзіўся 5 мая 1819 г. у Убелі, недалёка ад Мінска, на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Яго бацька Чэслаў Манюшка, гербу Кшыдвы, быў землеўладальнікам, служыў капітанам у напалеонаўскай арміі, а маці Эльжбета Маджарская паходзіла з венгерска-армянскай сям’і, і менавіта яна дала сыну першыя ўрокі музыкі. 

Пазней Станіслаў навучаўся ў школе піяраў у Варшаве, браў урокі ігры на фартэпіяна і аргане ў Аўгуста Фрэйера. Удасканальваў сваю музычную адукацыю ў Дамініка Стэфановіча ў Мінску і ў Карла Фрыдрыха Рунгенхагена ў Берліне. У 1836-58 гг. жыў у Вільні. Пасля атрымання адукацыі працаваў арганістам у касцёле Святых Янаў.Сваё першае сачыненне ён напісаў у 1838 г. – «Тры песні» на словы Адама Міцкевіча. За сваё жыццё Манюшка напісаў больш за 400 кампазіцый на словы польскіх паэтаў, якія заклалі асновы польскай нацыянальнай песні. Ён сабраў дванаццаць песенных зборнікаў пад агульнай назвай «Хатні спеўнік». Шэсць спеўнікаў было выдадзена пры жыцці кампазітара, і шэсць пасля яго смерці.
Пасля трыумфальнай прэм’еры новай чатырохактовай версіі оперы “Галька”, якая адбылася 1 студзеня 1858 года ў Варшаве, Станіслаў Манюшка гастраліраваў па Германіі і Францыі, а пасля вяртання 1 жніўня 1858 года быў прызначаны галоўным дырыжорам Польскай Оперы ў Вялікім тэатры ў Варшаве. На працягу амаль пятнаццаці гадоў працы на гэтай пасадзе ён падрыхтаваў і паставіў амаль усе свае пазнейшыя оперы. Адначасова, з 1864 года С. Манюшка працаваў выкладчыкам у Інстытуце Музыкі ў Варшаве.

Станіслаў Манюшка раптоўна памёр 4 чэрвеня 1872 г. ва ўзросце 53 гадоў у Варшаве. Пахаванне кампазітара, у якім удзельнічала ад 60 да 100 тысяч чалавек, стала ў Польшчы нацыянальнай маніфестацыяй. Станіслаў Манюшка пахаваны на Павонзкіх могілках у Варшаве.

Больш падрабязна з біяграфіяй і творчасцю кампазітара можна пахнаёміцца на старонках: 
Былы маёнтак Манюшкаў у Смілавічах

Маёнтак у Смілавічах, што знаходзіцца ў 27 км на ўсход ад беларускай сталіцы, у мінулым належаў да роду Сапегаў, Завішуў і Агінскіх, а з 1791 г. – да дзеда славутага кампазітара, таксама Станіслава Манюшкі, які на пач. ХІХ стагоддзя пачаў тут будаўніцтва сядзібнага дома. Пасля гэтага маёнткам валодае сын Казімір. У маладосці Станіслаў шмат разоў наведваў дзядзьку, любіў слухаць яго гісторыі, а таксама мелодыю гадзінніка на вежы будынка. Хутчэй за ўсё, гэтыя сустрэчы настолькі заселі ў свядомасці Станіслава і паўплывалі на яго ўяўленне, што ў будучыні камазітар створыць оперу “Страшны двор”.

Сучасны стан сядзібы і яе выгляд з 1917 г. можна паглядзець на сайце Беларускага таварыства аховы помнікаў:

Scheduled Навіны