Прайшла лекцыя па творчысці Паўла Гюле
5 траўня адбылася чарговая літаратурная анлайн-лекцыя з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”. Сустрэча была прысвечана творчасці знакамітага польскага пісьменніка Паўла Гюле. Беларуская перакладчыца двух яго раманаў і шэрагу апавяданняў Марына Шода і Андрэй Хадановіч распавялі пра адметнасці творчасці Паўла Гюле. Асаблівая ўвага была прысвечана творам, перакладзеным на беларускую мову – раманам “Вайзер Давідзік” і “Мэрсэдес-Бенц”.
Opublikowany przez Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku Wtorek, 5 maja 2020
Нагадваем, што цыкл “Санаторый пад клепсідрай”, арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў”, уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.
Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду ў любы час:
#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры