06-05-2020 Рэпартажы з мерапрыемстваў, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Прайшла лекцыя па творчысці Паўла Гюле

5 траўня адбылася чарговая літаратурная анлайн-лекцыя з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”. Сустрэча была прысвечана творчасці знакамітага польскага пісьменніка Паўла Гюле. Беларуская перакладчыца двух яго раманаў і шэрагу апавяданняў Марына Шода і  Андрэй Хадановіч  распавялі пра адметнасці творчасці Паўла Гюле. Асаблівая ўвага была прысвечана творам, перакладзеным на беларускую мову – раманам “Вайзер Давідзік” і “Мэрсэдес-Бенц”.

 Нагадваем, што цыкл “Санаторый пад клепсідрай”, арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў”,  уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя. Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.

Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду ў любы час:

Чэслаў Мілаш

Віслава Шымборска

#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры