Адбылася сустрэча, прысвечаная Збігневу Герберту
Чацвёртая сустрэча з цыкла “Санаторый пад клепсідрай” адбылася 12 траўня і была прысвечана выбітнаму паэту і аўтару Збігневу Герберту. Вядучы сустрэчу вядомы беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч нагадаў інтэрнаўтам пра шматгранную паэтычную асобу Герберта і яго творчасць, распавёў пра Пана Когіта , якога часта называюць паэтычным альтэр эга Герберта, і яго пасланне.
На думку вядучага, Збігнеў Герберт з’яўляецца адным з найпапулярнейшых сярод перакладчыкаў польскіх паэтаў, пра што, у прыватнасці , сведчаць выданні яго твораў па-беларуску. Апошняй такога кшталту публікацыяй з’яўляецца двухтомнік, выдадзены на пачатку 2020 года ў выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. У першым томе “Пасланне Пана Когіта. Выбраныя вершы і п’есы” грунтоўна прадстаўленыя ўсе дзевяць яго прыжыццёвых зборнікаў, а таксама значная колькасць вершаў, што не ўваходзілі ў кнігі паэта; ІІ том “Варвар у садзе” – кніга, якую склалі 15 эсэ класіка.
Opublikowany przez Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku Wtorek, 12 maja 2020
Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду ў любы час:
#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры