21.05.2020 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Лекцыя “Знойдзеныя ў перакладзе”

19 траўня у рамках чарговай сустрэчы-анлайн пад назвай “ЗНОЙДЗЕНЫЯ Ў ПЕРАКЛАДЗЕ” з цыкла “Санаторый пад клепсідрай” Марына Шода і Андрэй Хадановіч прадставілі найцікавейшыя пераклады польскай літаратуры на беларускую мову. Сярод адзначаных публікацый былі ўзгаданы папулярныя выданні і кнігі для эстэтаў, “стопрацэнтныя” бестсэлеры і творы, пра якія варта было нагадаць.

Падчас сустрэчы прагучала вельмі шмат прозьвішчаў знакамітых аўтара, сярод якіх Тадэвуш Ружэвіч, Галіна Пасвятоўска, Рышард Крыніцкі, Катажына Рырых, Анджэй Малешка, Катажына Бонда, Анджэй Сапкоўскі, Яраслаў Гжэндовіч і многія іншыя.

 Запрашаем на лекцыю!

Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду ў любы час:

Чэслаў Мілаш

Віслава Шымборска

Павел Гюле

Збігнеў Герберт

#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры

Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў