9.06.2020 - 10.07.2020 Мастацтва, Навіны, Падзея

ДАРОГА…

Караль Вайтыла / Ян Павел ІІ – у польскім тэатральным і памятным плакаце

З нагоды 100-й гадавіны з дня нараджэння Яна Паўла II Польскі Інстытут у Мінску разам з Галерэяй плаката ў Кракаве запрашае вас да знаёмства з віртуальнай выставай плакатапад назвай “Дарога… Караль Вайтыла / Ян Павел ІІ – у польскім тэатральным і памятным плакаце”, прысвечанай літаратурнай творчасці Караля Вайтылы – Яна Паўла ІІ. Выстава таксама дапоўненая плакатамі, прысвечанымі падзеям часоў пантыфікату папы і яго пастырскай дзейнасці. Выстава прадстаўляе працы самых выбітных мастакоў, прадстаўнікоў польскай школы плаката, для якіх тытульная “дарога Яна Паўла II” стала творчым натхненнем.

Выставу ДАРОГА… Караль Вайтыла / Ян Павел ІІ – у польскім тэатральным і памятным плакаце складаюць выбраныя плакаты з аб’ёмнай калекцыі прац, звязаных з Вялікім Палякам. Калекцыя Кшыштафа Дыда налічвае іх больш за сто. У асноўным гэта мастацкія працы, выкананыя найлепшымі польскімі плакацістамі, створаныя да кіна- ці тэатральных падзей. Ёсць таксама інфармацыйныя плакаты, звязаныя з публікацыямі, разнастайнымі сустрэчамі і  мерапрыемствамі.

Падборка плакатаў да гэтай выставы адлюстроўвае прадстаўленыя прапорцыі. Плакаты паходзяць з перыяду 1979-2011 гг. Найстарэйшы з іх створаны Вальдэмарам Свежым да фільма пра Святога Айца Яна Паўла ІІ “Пілігрым”. Наступны пасля яго плакат Мечыслава Гуроўскага да прэм’еры спектакля Караля Вайтылы “Брат нашага Бога”.

Нельга забываць пра тое, што Ян Павел ІІ (Караль Вайтыла) у часы сваёй маладосці быў чалавекам тэатра. Пяць яго п’ес мелі ў Польшчы больш за 30 пастановак на прафесійных сцэнах. Плакаты да іх стваралі найлепшыя польскія мастакі-плакацісты. Побач са згаданымі раней – Францішак Старавейскі, Ян Ярамір Алексюн, Гжэгаж Маршалак, Лех Маеўскі, Анджэй Пангоўскі. Адна з пастановак “Брат нашага Бога” была перанесена на экран Кшыштафам Занусі. Плакат да фільма стварыў Марэк Паўлоўскі.

Іншы від прадстаўленых плакатаў звязаны з падарожжамі Яна Паўла ІІ. Тут трэба згадаць такіх мастакоў як Міхал Клісь, Веслаў Гжэгорчык, Войцех Коркуць.

Прадстаўленыя плакаты ўжо ўдзельнічалі ў выставах у Польшчы і за мяжой, у тым ліку ў Швецыі, Харватыі і Германіі. Найбуйнейшая выстава адбылася ў 2013 года ў Мысляніцах (Польшча). Плакат да яе стварыў Себасцьян Кубіца. Плакат да прэзентаванай выставы стварыла прадстаўніца маладога пакалення Патрыцыя Лангава.

Прэзентацыя калекцыі плаката магчыма дзякуючы дапамозе і ўдзелу галерэі “Кшыштаф Дыда. Галерэя плаката ў Кракаве”. Галерэя была створана ў 1985 годзе Кшыштафам Дыда; з 1994 года дзейнічае як прыватная галерэя, уласнікамі якой з’яўляюцца Кшыштаф Дыда і Эва Пабіс. Гэта адзіная ў Польшчы галерэя, якая спецыялізуецца выключна на прамоцыі і продажы польскага плаката, месца сустрэчы як  мастакоў, так і ўсіх тых, хто цікавіцца польскім мастацкім плакатам. Акрамя падрыхтоўкі выстаў, плакатаў і паштовак з рэпрадукцыямі плакатаў, галерэя ўдзельнічае ў арганізацыі і праводзіць свае тэматычныя конкурсы плаката.

#Заставайсядома  – культура прыйдзе да Цябе!

from to
Scheduled Мастацтва Навіны Падзея

Фільм “Бачыньскі” (Польшча, 2013) 🗓

Паказ у рамках святкавання Года Бачыньскага
15 01.2021 Гісторыя, Кіно, Літаратура, Навіны

“Дай, я памялю, а ты адпачывай” 🗓

На пачатку новага года Бібліятэка анлайн згадвае, з чаго пачыналася польскае пісьменства.
13 01.2021 19 01.2021 Літаратура, Падзея