На чарговай сустрэчы з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”, якая адбылася 9 чэрвеня, Андрэй Хадановіч расказаў гледачам пра сучасную польскую паэзію. Падчас лекцыі была прадстаўлена творчасць некаторых сучасных польскіх аўтараў і аўтарак, у тым ліку Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Пятра Мітцнэра, Лешка Энгелькінга, Эўгеньюша Ткачышына-Дыцкага, Дароты Коман, Марціна Сэндэцкага, Войцеха Бановіча, Яцака Гутарава, Томаша Ружыцкага, Юліі Фядорчук. Вядучы прачытаў іх вершы ў беларускіх перакладах, а таксама назваў крыніцы ў сеціве і кніжныя публікацыі, дзе можна пазанёміцца бліжэй з польскай паэзіяй па-беларуску.
https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/videos/1200867023607841/
Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду:
#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры