10.06.2020 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Анлайн-лекцыя па сучаснай польскай паэзіі

У межах цыкла "Санаторый пад клепсідрай"

На чарговай сустрэчы з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”, якая адбылася 9 чэрвеня, Андрэй Хадановіч расказаў гледачам пра сучасную польскую паэзію. Падчас лекцыі была прадстаўлена творчасць некаторых сучасных польскіх аўтараў і аўтарак, у тым ліку Рышарда Крыніцкага, Эвы Ліпскай, Богдана Задуры, Пятра Мітцнэра, Лешка Энгелькінга, Эўгеньюша Ткачышына-Дыцкага, Дароты Коман, Марціна Сэндэцкага, Войцеха Бановіча, Яцака Гутарава, Томаша Ружыцкага, Юліі Фядорчук. Вядучы прачытаў іх вершы ў беларускіх перакладах, а таксама назваў крыніцы ў сеціве і кніжныя публікацыі, дзе можна пазанёміцца бліжэй з польскай паэзіяй па-беларуску.

Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду:

Чэслаў Мілаш

Віслава Шымборска

Павел Гюле

Збігнеў Герберт

Знойдзеныя ў перакладзе

 Яцак Качмарскі

#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры

Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў