Адныя з найбольш цікавых на сённяшні дзень польскіх джазавых музыкаў маладога пакалення. У праграме канцэрта: імправізацыі і ўласныя кампазіцыі выканаўцаў.
КУБА ВЕНЦЭК (KUBA WIĘCEK) – саксафаніст і кампазітар. Студэнт прэстыжнай кансерваторыі Rhythmic Music Conservatorium у Капенгагене.
Лаўрэат шматлікіх узнагарод і міжнародных конкурсаў. Ён выступаў амаль ва ўсёй Еўропе, Паўночнай Амерыцы і Азіі.
Супрацоўнічаў з Майкам Стэрнам, Ральфам Алесі, Гіладам Хексельманам і многімі іншымі.
ПЁТР АЖЭХОЎСКІ (PIOTR ORZECHOWSKI)- піяніст, імправізатар, кампазітар. Выпускнік музычнага каледжа Berklee College of Music.
Лаўрэат мноства прэстыжных прэмій і адзначэнняў, прызнаны крытыкамі як самы творчы і бескампрамісны выканаўца маладога польскага джаза”.
Пасля гучнай перамогі на швейцарскім Montreux Jazz Solo Piano Competition 2011, ён выступае па ўсім свеце, і кожны яго альбом становіцца падзеяй. Ён супрацоўнічаў з гігантамі сучаснай музыкі, такімі як Філіп Глас,
Стыў Рэйх і Кшыштаф Пендэрэцкі, выдатнымі дзеячамі сусветнага джаза, такімі як Рэндзі Брэкер, Авішай Коэн, Віктар Мендоса і Міхал Урбаняк.
……………………
Арганізатар праекта #StrefaOnline: Club STREFA
Партнёры: Rozstaje / Crossroads Association, Krakowskie Biuro Festiwalowe / Wianki w Krakowie 2020 – Święto Muzyki, Karnet
………………………..
Дафінансавана Нацыянальным цэнтрам культуры ў рамках праграмы “Культура ў Сеціве”