18.06.2020 Музыка, Навіны, Падзея

ЗонаJAZZ: Куба ВЕНЦЭК і Пётр АЖЭХОЎСКІ (Pianohooligan)

| 18.06.2020 г. | 21.00 BY Анлайн-трансляцыя джазавага канцэрта з кракаўскага клуба “Strefa”.

Адныя з найбольш цікавых на сённяшні дзень польскіх джазавых музыкаў маладога пакалення. У праграме канцэрта: імправізацыі і ўласныя кампазіцыі выканаўцаў. 

КУБА ВЕНЦЭК (KUBA WIĘCEK) – саксафаніст і кампазітар. Студэнт прэстыжнай кансерваторыі Rhythmic Music Conservatorium у Капенгагене. 
Лаўрэат шматлікіх узнагарод і міжнародных конкурсаў.  Ён выступаў амаль ва ўсёй Еўропе, Паўночнай Амерыцы і Азіі. 
Супрацоўнічаў з Майкам Стэрнам, Ральфам Алесі, Гіладам Хексельманам і многімі іншымі. 

ПЁТР  АЖЭХОЎСКІ (PIOTR ORZECHOWSKI)- піяніст, імправізатар, кампазітар. Выпускнік музычнага каледжа Berklee College of Music. 
Лаўрэат мноства прэстыжных прэмій і адзначэнняў, прызнаны крытыкамі як самы творчы і бескампрамісны выканаўца маладога польскага джаза”. 
Пасля гучнай перамогі на швейцарскім Montreux Jazz Solo Piano Competition 2011, ён выступае па ўсім свеце, і кожны яго альбом становіцца падзеяй. Ён супрацоўнічаў з гігантамі сучаснай музыкі, такімі як Філіп Глас, 
Стыў Рэйх і Кшыштаф Пендэрэцкі, выдатнымі дзеячамі сусветнага джаза, такімі як Рэндзі Брэкер, Авішай Коэн, Віктар Мендоса і Міхал Урбаняк. 
…………………… 
Арганізатар праекта #StrefaOnline: Club STREFA 
Партнёры: Rozstaje / Crossroads Association, Krakowskie Biuro Festiwalowe / Wianki w Krakowie 2020 – Święto Muzyki, Karnet 
……………………….. 
Дафінансавана Нацыянальным цэнтрам культуры ў рамках праграмы “Культура ў Сеціве” 

Scheduled Музыка Навіны Падзея