Інфармацыя для чытачоў, якія хочуць здаць кнігі ў Бібліятэку перад вакацыямі
Паважаныя чытачы!
Калі вы хочаце вярнуць кнігі ў Бібліятэку перад вакацыямі, мы шчыра запрашаем усіх ахвочых 30 чэрвеня (аўторак) і 1 ліпеня (серада) з 12:00 да 17:00. У інтарэсах Вашай бяспекі мы прапануем наступны спосаб вяртання кніг. Ля ўвахода ў Польскі Інстытут будзе стаяць спецыяльная скрынка, куды неабходна пакласці кнігі. Пасля дэзынфекцыі кнігі будуць выкраслены ў адпаведнасці з нумарамі чытачоў.
Калі вы хочаце ўзяць кнігі, калі ласка, загадзя адпраўце Вашу замову на адрас: biblioteka.minsk@instytutpolski.org. У замове просім пазначыць назвы кніг і меркаваны час прыбыцця ў Інстытут (з 12:00 да 17:00, 30 чэрвеня ці 1 ліпеня). Запакаваныя і падпісаныя кнігі будуць чакаць вас на століку ля ўваходу ў Польскі Інстытут.
Важна: кнігі будуць выдавацца толькі ў пазначаныя дні і толькі па папярэдняй замове. Анлайн-каталог Бібліятэкі даступны на сайце Польскага Інстытута.
Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску застаецца закрытай да асобнага паведамлення. Вяртанне кніг у згаданыя тэрміны не з’яўляецца абавязковым. Вы можаце спакойна чытаць кнігі да канца вакацый. Жадаем усім здароўя!