24-06-2020 Аб`явы Iнстытута, Польская мова

Летняя школа польскай мовы і культуры 2020 анлайн

Цэнтр польскай мовы і культуры для польскай дыяспары і іншаземцаў - Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне

Сардэчна запрашаем усіх зацікаўленых аматараў польскай мовы і культуры ў Летнюю школу польскай мовы і культуры 2020 анлайн!

Курс будзе праходзіць 1-21 ліпеня 2020 года. Прапанова адрасаваная тым, хто толькі пачынае вывучаць мову, і тым, хто хоча ўдасканаліць свае веды і пазнаёміцца з польскай культурай. Заняткі будуць адбывацца ў групах 6-10 чалавек (у залежнасці ад узроўню валодання мовай).

Праграма навучання ўключае ў сябе заняткі па польскай мове (60 гадзін), цыкл лекцый па польскай гісторыі і культуры (30 гадзін), а таксама дадатковыя заняткі (кансультацыі, віктарыны, конкурсы, фільмы, майстар-класы). 

Заявы прымаюцца да 26 чэрвеня на адрас polonia@umcs.pl або ў сядзібе Цэнтра (вул. Ветэранаў, 18, Люблін, каб. 8 (нулявы паверх), тэл. (+48) 81 537 28 76

БОЛЬШ ІНФАРМАЦЫІ 


Цыкл “Сустрэчы з польскай мовай” – IIІ

Эпізод 3 - Вінавальны склон множнага ліку неасабова-мужчынскіх форм назоўнікаў
04 12.2020 Падзея, Польская мова

Цыкл “Сустрэчы з польскай мовай” – II

Эпізод 2 - Вінавальны склон адзіночнага ліку і асабістыя займеннікі ў вінавальным склоне
20 11.2020 Падзея, Польская мова