Восьмая анлайн-сустрэча з польскай літаратурай па-беларуску ў рамках цыкла “Санаторый пад клепсідрай“ адбылася ўчора, 23 чэрвеня. Лекцыю, прысвечаную жыццю і творчасці вядомага польскага пісьменніка з беларускімі каранямі Сяргея Пясецкага, вёў Андрэй Хадановіч, а яго паплечніцай была літаратуразнаўца і перакладчыца Марыя Пушкіна.
У ходзе сустрэчы інтэрнаўтам былі прадстаўлены самыя важныя і цікавыя факты з жыцця пісьменніка, якія вырашальным чынам паўплывалі на яго творчасць.
Беларускі чытач, які хоча пазнаёміцца з творчасцю Пясецкага, можа звярнуцца да яго найбольш важных твораў, у тым ліку раманаў “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, “Зладзейская трылогія” або “Пяты этап”.
Posted by Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku on Tuesday, June 23, 2020
На чарговыя сустрэчы ў рамках цыкла “Санаторый пад клепсідрай” запрашаем у верасні.
Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду:
#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры