24.06.2020 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Сяргей Пясецкі ў беларускіх перакладах

Адбылася чарговая сустрэча з цыкла "Санаторый пад клепсідрай"

Восьмая анлайн-сустрэча з польскай літаратурай па-беларуску ў рамках цыкла Санаторый пад клепсідрай адбылася ўчора, 23 чэрвеня. Лекцыю, прысвечаную жыццю і творчасці вядомага польскага пісьменніка з беларускімі каранямі Сяргея Пясецкага, вёў Андрэй Хадановіч, а яго паплечніцай была літаратуразнаўца і перакладчыца Марыя Пушкіна.

У ходзе сустрэчы інтэрнаўтам былі прадстаўлены самыя важныя і цікавыя факты з жыцця пісьменніка, якія вырашальным чынам паўплывалі на яго творчасць.

Беларускі чытач, які хоча пазнаёміцца з творчасцю Пясецкага, можа звярнуцца да яго найбольш важных твораў, у тым ліку раманаў “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”, “Зладзейская трылогія” або “Пяты этап”.

На чарговыя сустрэчы ў рамках цыкла “Санаторый пад клепсідрай” запрашаем у верасні.

Відэазапісы папярэдніх сустрэч даступныя для прагляду:

Чэслаў Мілаш

Віслава Шымборска

Павел Гюле

Збігнеў Герберт

Знойдзеныя ў перакладзе

 Яцак Качмарскі

Сучасная польская паэзія

#EuropeForCulture #ЕўропаДляКультуры

Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў