Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС падкрэслівае, што нягледзячы на абмежаванні, звязаныя з панэміяй каранавіруса, не плануе адмены ніводнага з заланаваных у Брусэлі 300 мерапрыестваў палітычнага, эканамічнага і культуральнага характару, звязаных з польскім старшынством у V4.
Польшча будзе імкнуцца выкарыстаць гэты час, каб прадэманстраваць цэнтральнаеўрапейскую салідарнасць у складаных перамовах аб фінансавай базе ЕС, будучым пашырэнні ЕС або перамовах з Вялікабрытаніяй. Гэта таксама будзе перыяд інтэнсіўнай заканадаўчай работы ў Еўрапейскай камісіі па кліматычнай палітыцы ЕС.
ПРАГРАМА ПОЛЬСКАГА СТАРШЫНСТВА Ў ВЫШАГРАДСКАЙ ГРУПЕ (V4)
Pogram Polskiej Prezydencji V4
Вышаградская група была ўтворана ў лютым 1991 года. Супрацоўніцтва не з’яўляецца інстытуцыянальным, яно заснавана на кансультацыях у рамках цыклічных сустрэч на розных палітычных узроўнях, у асноўным прэзідэнтаў, прэм’ер-міністраў і міністраў замежных спраў. Назва групы паходзіць ад горада Вышаград на поўначы Венгрыі, які ў 1335 годзе прымаў з’езд каралёў Чэхіі, Венгрыі і Польшчы.
Па матэрыялах www.pap.pl