9.07.2020 Навіны

Польскія дыпламаты наведалі ваенныя могілкі ў Лужках, Германавічах і Язне.

Пасольства Польшчы ў Менску рыхтуецца да святкавання стагоддзя польскай перамогі ў Варшаўскай бітве. У сувязі з гэтым дыпламаты паставілі перад сабой мэту наведаць найважнейшыя польскія вайсковыя могілкі таго перыяду ў Беларусі.

У сераду 8 ліпеня польская дэлегацыя наведала брацкія магілы ў Лужках, Германавічах і Язне. Кіраваў ёю дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі.

Пасля прачытання малітвы і ўскладання кветак на могілках у Германавічах ён звярнуўся да прысутных:

– Мы бачым, што памяць пра польскіх жаўнераў жывая і, спадзяемся, будзе жыць. У кожнага народа свая гістарычная памяць. Для нас вайна 1920 года – важны элемент гісторыі, таму што мы тады абаранялі сваю незалежнасць.

 Прадстаўнікі польскага боку падзякавалі мясцовым уладам і мясцовым жыхарам за памяць аб падзеях стогадовай даўнасці.

Матэрыял цалкам і фотарэпартаж на сайце https://belsat.eu

Scheduled Навіны