21.07.2020 - 31.08.2020 Навіны, Польская мова

Ці добра Вы валодаеце польскай мовай?

Праверце свае веды ў конкурсе!

Нацыянальны цэнтр культуры запрашае да ўдзелу ў ІІІ Конкурсе “Віктарына з роднай мовай”.

Конкурс складаецца з 6 віктарын па 10 пытанняў у кожнай. Пераможцаў вызначыць найбольшая колькасць набраных балаў, пытанні будуць публікавацца да 21 жніўня. Вынікі будуць абвешчаны 31 жніўня 2020 года!

Узнагароды: электронныя кнігі Kindle, настольная гульня “Родная мова” і керамічныя кубкі.

Падрабязная інфармацыя ў Правілах і на сайце арганізатара https://quizzojczystym.nck.pl

from to
Scheduled Навіны Польская мова