10.08.2020 - 24.08.2020 Гісторыя, Навіны

Новы сайт пра Варшаўскую бітву

Запрашаем да знаёмства з надзвычай цікавым апавядальным сайтам, прысвечаным Варшаўскай бітвеwww.bitwa1920.gov.pl.  Сучасны партал быў створаны дзякуючы супрацоўніцтву дзвюх устаноў – Офісу праграмы “Незалежная” і Польскага радыё. Сайт адрасаваны тым, хто хоча даведацца, чаму Варшаўскую бітву называюць “Цудам над Віслай”, і тым, хто захапляецца гісторыяй – будзьце ўпэўнены, Вы прыемна здзівіцеся! Ці ведаеце Вы, што агульнага мае “Кінг-Конг” з перамогай над бальшавікамі? Як чытанне навелы Эдгара Алана По паспрыяла польскай перамозе? Як выглядалі фэйкавыя навіны сто гадоў таму? Адказы шукайце на сайце www.bitwa1920.gov.pl.

Партал упісвае гісторыю сутычак на подступах да польскай сталіцы ў больш шырокі гістарычны і геапалітычны кантэкст. Гэта адначасовы паказ рэалій ХХ стагоддзя і наступстваў пераможнай бітвы, якія мы адчуваем таксама і сёння – праз стагоддзе. Апавядальны характар сайта дазволіць наведвальнікам адчуць атмасферу, якая панавала ў Польшчы, Еўропе і на свеце  сто гадоў таму. На сайце выкарыстана 30 унікальных запісаў, адрасаваны ён польскім і замежным наведвальнікам – даступны на польскай, англійскай, нямецкай, французскай, рускай, украінскай і венгерскай мовах.

 

Крыніца:  www.niepodlegla.gov.pl

from to
Scheduled Гісторыя Навіны