15.08.2020 Навіны

ВАРШАЎСКАЯ БІТВА – перамога Польшчы для свабоды Еўропы

15 жніўня 2020 года мы ўрачыста адзначаем сотую гадавіну Варшаўскай бітвы, якая стала кульмінацыяй польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гг. і адной з вызначальных падзей у гісторыі Польшчы, Еўропы і свету.

Калі ў 1918 годзе адраджалася незалежная Польшча, яе існаванню пагражала Савецкая Расія, якая, абвясціўшы самавызначэнне нацый, насамрэч хацела сілай навязаць свету таталітарную камуністычную ідэалогію. Польшча з’яўлялася першым этапам на шляху далейшага заваявання.

Будучыня не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропы была вызначана ў жніўні 1920 г. пераможнай для польскай арміі Варшаўскай бітвай 1920 года, якая азначала не толькі паразу Чырвонай Арміі, але таксама стрыманне саветызацыі народаў Еўропы шляхам узброенага распаўсюджвання па свеце “пралетарскай рэвалюцыі”. Польская армія сваёй рашучасцю і паслядоўнасцю, дзякуючы таленту яе вярхоўнага камандавання, выратавала Еўропу ад аднаўлення вайны. Яе страты ў польска-бальшавіцкай вайне 1919-1920 гг. былі дастаткова высокімі як на існуючыя ўмовы: 100 000 памерлых, загінуўшых, прапаўшых без вестак і ўдвая больш параненых.

Адбіццё атакі бальшавіцкіх войскаў на сталіцу Польшчы мела вырашальнае значэнне для  ўмацавання незалежнай Польшчы і іншых нядаўна створаных нацыянальных дзяржаваў у Цэнтральнай Еўропе. Гэта адцягнула крах версальскай сістэмы і дало Еўропе шанс мірнага міжнароднага суіснавання.

Варшаўская бітва нясе з сабой універсальнае пасланне аб неабходнасці супрацьстаяння дыктатурам і эфектыўнасці прысвячэння ў барацьбе за свабоду.

Англійскі дыпламат, член Міждзяржаўнай місіі ў Варшаве і сведка падзей жніўня 1920 г. лорд Эдгар Вінцэнт Д’Абернон апісаў іх у кнізе пад назвай “Васемнаццатая вырашальная бітва ў гісторыі свету. Пад Варшавай 1920” (The Eighteenth Decisive Battle of the World. Warsaw, 1920) і пракаментаваў: “Сучасная гісторыя цывілізацыі ведае мала падзей, якія маюць значэнне большае, чым бітва пад Варшавай у 1920 годзе. І ня ведае ніводнай, якая была б настолькі недаацэненай “.

Scheduled Навіны