15.08.2020 - 16.08.2020 Навіны

Пайшла з жыцця Эва Дэмарчык

Пайшла з жыцця выдатная польская спявачка Эва Дэмарчык, вядомая сваім выкананнем песень да тэкстаў Баляслава Лесьмяна, Лешэка Длугаша, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, а таксама Агнешкі Асецкай, Марыны Цвятаевай і Ганны Ахматавай.
“Часам у гісторыі музыкі з’яўляюцца абсалютна самабытныя асобы. Цікавыя і каштоўныя самі па сабе, у якіх галоўнае – іх непаўторнасць і сапраўдная арыгінальнасць. Эва Дąмарчsк, несумненна, належыць да катэгорыі менавіта такіх артыстаў. Яе параўноўвалі з Жульет Грэка, Эдыт Піаф, яе інтэрпрэтацыі паэзіі ставілі ў адзін шэраг з творчасцю Жака Брэля, аднак усяго гэтага недастаткова, каб ацаніць творчасць гэтаq выбітнай спявачкі.
Больш інфармацыі на старонцы CULTURE.PL: https://culture.pl/ru/artist/eva-demarchik
Прапануем паслухаць знакамітыя кампазіцыі ў выкананні Евы Дэмарчык, даступныыя на старонцы польскага радыё па спасылцы:
🎧https://goo.su/1W6D

from to
Scheduled Навіны