24.08.2020 Навіны

Ва ўзросце 93 гадоў пайшла з жыцця Марыя Яньён

– даследчыца, гісторык літаратуры, культуразнаўца, спецыялістка ў галіне польскага і еўрапейскага рамантызму.

Аўтарка больш чым 20 кніг, якія мелі выключнае значэнне для рэфлексіі польскай ідэнтычнасці. Удумлівая каментатарка польскіх нацыянальных міфаў. Марыя Яньён выхавала некалькі пакаленняў польскіх гуманістаў: пісьменнікаў, публіцыстаў, навукоўцаў, універсітэцкіх выкладчыкаў, выдаўцоў і настаўнікаў. Яна стварыла сваё ўласнае, вельмі асабістае і сучаснае разуменне рамантызму. Пасля ўсіх тых гадоў, калі рамантычную паэзію ўспрымалі як свайго кшталту недатыкальны гістарычна-літаратурны музей, яе “Рамантычная ліхаманка” (1975) для многіх стала адкрыццём. Пад яе пяром рамантычныя героі ажывалі, а рамантычны светапогляд знянацку станавіўся ключом да разумення сучаснасці.

Прафесар Марыя Яньён заўжды ўважліва сачыла за падзеямі ў краіне і свеце, грунтоўна аналізуючы самыя набалелыя пытанні. 

“…няма аніякай смерці з касою, што, магчыма, цікуе за мінаком-разявакам, няма смерці – бязлітаснай знішчальніцы, якая сячэ, топча, б’е, здзірае ўсё хараство гэтага свету. (…) Гэта мы самі няспынна і добраахвотна косім луг жыцця свайго. Мы самі, і толькі таму, што жывём, пакідаем за сабою сонны стос нашых мінулых дзён. (…) Менавіта мы самі – жывучы – ствараем гэты сон пра страчанае жыццё.”

З кнігі “Жывучы, мы страчваем жыццё”

Здымак – Witek Orski za www.janion.pl

Scheduled Навіны

Слухай Пясецкага! 🗓

Раман “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” пра небяспечнае і каларытнае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў славутага беларуска-польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага цяпер у аўдыёфармаце.
01 12.2020 31 12.2020 Літаратура, Навіны, Падзея