Прэм’ера анлайн – 28 жніўня а 21:00BY/20:00PL.
Працягласць – 134 хвіліны.
“Іранская канферэнцыя” – гэта п’еса вядомага і прызнанага драматурга Івана Вырыпаева, названага газетай “The New York Times” самым абяцальным драматургам Еўропы. Спектакль створаны з вялікай доляй гумару і інтэлектуальнай іроніі, злучанай з важнымі пытаннямі і дыягназамі на тэму сучаснасці. На польскую мову п’есу пераклала Караліна Грушка,а на беларускую – Марыя Пушкіна.
Пастаноўка спектакля “Іранская канферэнцыя” адбылася пры падтрымцы Падляскага ваяводства і Польскага Інстытута ў Мінску.
Спектакль “Іранская канферэнцыя” – ужо другая падзея, якую сёлета два тэатры ладзяць супольна. З нагоды Дня публічнага тэатра 21 мая адбылося чытанне фрагментаў “Пана Тадэвуша”.
Іранская канферэнцыя
Аўтар: Іван Вырыпаеў
Пераклад: Караліна Грушка і Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Дзмітрый Цішко
Акцёры Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку:
Дарота Бялкоўска-Крукоўска
Марэк Ціхуцкі
Рафал Альшэўскі
Патрык Алдзіеўскі
Марэк Тышкевіч
Памочнік рэжысёра – Ежы Таборскі
Акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску:
Раман Падаляка
Аляксандр Падабед
Вікторыя Чаўлытка
Іван Трус
Юлія Шпілеўская
СПАСЫЛКА НА ПАДЗЕЮ Ў FACEBOOK ДЛЯ ПРАГЛЯДУ