28.08.2020 Тэатр

Іранская канферэнцыя – Іван Вырыпаеў

Драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску запрашаюць на першую ў гісторыі інтэрнэт-прэм’еру запісу спектакля.

Прэм’ера анлайн – 28 жніўня а 21:00BY/20:00PL.

Працягласць – 134 хвіліны.

“Іранская канферэнцыя” – гэта п’еса вядомага і прызнанага драматурга Івана Вырыпаева, названага газетай “The New York Times” самым абяцальным драматургам Еўропы. Спектакль створаны з вялікай доляй гумару і інтэлектуальнай іроніі, злучанай з важнымі пытаннямі і дыягназамі на тэму сучаснасці. На польскую мову п’есу пераклала Караліна Грушка,а на беларускую – Марыя Пушкіна.

Пастаноўка спектакля “Іранская канферэнцыя” адбылася пры падтрымцы Падляскага ваяводства і Польскага Інстытута ў Мінску.

Спектакль “Іранская канферэнцыя” – ужо другая падзея, якую сёлета два тэатры ладзяць супольна. З нагоды Дня публічнага тэатра 21 мая адбылося чытанне фрагментаў “Пана Тадэвуша”.

Іранская канферэнцыя
Аўтар: Іван Вырыпаеў
Пераклад: Караліна Грушка і Марыя Пушкіна
Рэжысёр: Дзмітрый Цішко

Акцёры Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку:
Дарота Бялкоўска-Крукоўска
Марэк Ціхуцкі
Рафал Альшэўскі
Патрык Алдзіеўскі
Марэк Тышкевіч
Памочнік рэжысёра – Ежы Таборскі

Акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску:
Раман Падаляка
Аляксандр Падабед
Вікторыя Чаўлытка
Іван Трус
Юлія Шпілеўская

СПАСЫЛКА НА ПАДЗЕЮ Ў FACEBOOK ДЛЯ ПРАГЛЯДУ

Moved Online Тэатр

Спектакль “Далэнга-Мастовіч. Калі я заплюшчваю вочы” 🗓

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч – выбітны публіцыст і адзін з самых чытаных пісьменнікаў у міжваеннай Польшчы (ды і ў нашы дні). Створаны ім герой, Нікадэм Дызма, стаў сімвалам кар'ерыста.
24 09.2020 Літаратура, Падзея, Тэатр

Спектакль “Лісты з Расіі”, рэж. Вавжынец Закшэўскі

Імперская Расія Мікалая І вачыма праніклівага французскага дыпламата, маркіза Астольфа дэ Кусціна.
18 09.2020 Падзея, Тэатр